weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
22.11.2011
Два дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам нецвярозых вадзіцеляў аўтамабіляў адбыліся ў Маладзечне і раёне 19 і 20 лістапада. У першым выпадку “Мерседэс-Бэнц190” перакуліўся ў кювеце, у другім – “Нісан-Прымера” збіў святлафор на вуліцы Віленскай.
22.08.2011
Суд Ашмянскага раёна вынес прыгавор 48-гадоваму жыхару Мінска, які ў вёсцы Жупраны п’яны ехаў за рулём сваёй машыны “Сітраэн Ксара Пікасо”. Прысуд – штраф у 21 мільён рублёў – уступіў у законную сілу 22 жніўня.
18.07.2011
Каля вёскі Маліноўшчына 17 ліпеня супрацоўнік райаддзела міліцыі, які быў у цывільным адзенні і не знаходзіўся на службе, спыніў п’янага вадзіцеля аўтамабіля “Масквіч”. Праз некаторы час пасля інцыдэнту гаспадар “Масквіча” заявіў, што міліцыянер пабіў яго.
12.05.2011
10 мільёнаў 150 тысяч рублёў штрафу па прыгаворы суда заплаціць 26-гадовы маладзечанец за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Прыгавор уступіў у законную сілу 10 мая.
03.08.2010
За пяць хвілін да заканчэння аперацыі “Цвярозы вадзіцель”, якую ад 24 да 31 ліпеня праводзіла дзяржаўтаінспекцыя, п’яны кіроўца аўто “Опель-Кадэт” сутыкнуўся з “Фольксвагенам-Каравэла”.
11.01.2010
П'яны малады чалавек узростам каля 20 гадоў раніцай у суботу, 2 студзеня, разбіў шкло ў дзвярах “Белзнешэканамбанка”, што на вуліцы Віленская. З ніжняга адзення на дэбашыры былі толькі трусы і шкарпэткі.
11.12.2009
У вадаёме ў вёсцы Валодзькі Радашкавіцкага сельсавета ў сераду, 9 снежня, знайшлі цела 72-гадовага пенсіянера. Падчас анатаміравання трупа ў крыві эксперты выявілі больш за 5 праміле алкаголю.
18.11.2009
У Вілейцы на перакрыжаванні вуліц 17 Верасня і 1 Мая ў пятніцу, 13 лістапада, на пешаходным пераходзе пад коламі МАЗа загінула пенсіянерка.
06.11.2009
Да 8 лістапада будзе доўжыцца акцыя “Цвярозы вадзіцель”, якую ад 30 кастрычніка праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
03.11.2009
На станцыі Крыніца пад коламі грузавога цягніка 31 кастрычніка загінулі два мужчыны.
07.09.2009
У вадзіцеля, які нецвярозы кіраваў машынай, міліцыя будзе забіраць аўтамабіль да вынясення рашэння альбо прыгавору суда. Раней транспартны сродак вяртаўся пад распіску. Гэта прыводзіла да таго, што парушальнік яшчэ да вынясення пакарання зноў п'яны садзіўся за руль.