У чацвер, 22 кастрычніка, часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Майкл Скэнлан наведаў Маладзечна. Горад, у які прыехаў першы раз, у час інтэрв’ю “Рэгіянальнай газеце” ён назваў жывым і актыўным.
Часовы павераны ў справах ЗША у Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан у чацвер, 21 кастрычніка, прывёз у падарунак цэнтральнай раённай бібліятэцы камп’ютары, кнігі, дыскі з фільмамі.