weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
07.08.2012
Позна вечарам 6 жніўня і ноччу 7 жніўня навальніца з маланкамі, грымотамі і дажджом пранеслася над нашым рэгіёнам. Найбольш пацярпелі Вілейскі і Мядзельскі раёны.
15.08.2011
Больш за палову месячнай нормы ападкаў выпала ўчора, 14 жніўня, у Валожынскім раёне. Падчас дажджу, граду і навальніцы на вадасховішчы не вытрывалі шлюзы дамбы, і вада пачала затапляць горад.
22.07.2011
Стыхія – моцны дождж, вецер і навальніца – ноччу 22 ліпеня ў Вілейскім раёне адключыла 24 электрычныя падстанцыі, без святла засталіся 12 вёсак. На сельгаспрадпрыемстве “Вязынскае агра” з сельгасбудынкаў пазрывала шыфер.
23.05.2011
Моцны дождж з навальніцай, які пранёсся ў панядзелак, 23 мая, над Маладзечнам, затапіў кватэры ў жылым доме №11 па вуліцы Віленскай.
09.02.2011
Ад моцнага ветру 8-9 лютага пацярпелі населеныя пункты ўсіх сямі раёнаў нашага рэгіёна.
04.01.2011
Паўднёвыя цыклоны, якія прайшлі над Беларуссю, прынеслі ў наш рэгіён рэкордную колькасць снегу за апошнія больш чым 60 гадоў. Калі не будзе адліг і талая вада не пойдзе ў зямлю, Вілейскае вадасховішча затопіць дачныя пасёлкі.
27.08.2010
На ліквідацыю наступстваў стыхіі, якая 8 жніўня прайшла па раёнах Мінскай вобласці нашага рэгіёна, з абласнога бюджэту выдзелена 240 мільёнаў рублёў.
09.08.2010
Ад урагану, што пранёсся 8 жніўня каля 14 гадзін, пацярпелі гарады і раёны Мінскай вобласці нашага рэгіёна. Смаргонскі, Ашмянскі і Астравецкі раён Гродзенскай вобласці стыхія не кранула.
08.08.2010
Ураган, які прайшоў па рэгіёне днём 8 жніўня, сарваў дах прыватнага дома ў вёсцы Бутрымава Любанскага сельсавета. Гаспадара дома выратавальнікам прыйшлося даставаць з гарышча.
29.06.2010
На наступны дзень пасля дажджу ў ноч з 26 па 27 чэрвеня. Фота нашага чытача Сяргея Сцепановіча.
28.06.2010
Моцны дождж, які ішоў у Маладзечанскім раёне вечарам і ноччу 26-27 чэрвеня , пашкодзіў аўтамабільныя дарогі і прыватныя падворкі жыхароў вёсак Маркаўскага і Лебедзеўскага сельсаветаў. На гэты момант невядомы нават прыкладны памер нанесенай стыхіяй шкоды.
04.06.2010
Моцны вецер, дождж і навальніца, якія пранесліся па горадзе і раёне 3 чэрвеня каля васьмі гадзін вечара, абышліся прадпрыемствам горада і гаспадарам прыватных дамоў прыкладна ў 70 мільёнаў рублёў.
16.10.2009
Як паведамлялася раней, стыхія з дажджом, снегам і моцным ветрам, якая пранеслася над горадам ноччу і раніцай 14 кастрычніка, не здолела перашкодзіць правядзенню футбольнага матча паміж моладзевымі камандамі Беларусі і Албаніі. Нягледзячы на сукі дрэва, што зваліліся на табло, і снег, які заслаў газон стадыёна.