weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
16.01.2013
13 снежня ў вёсцы Гарадзечна Валожынскага раёна быў знойдзены труп 79 гадовай пенсіянеркі, з шматлікімі слядамі цялесных пашкоджанняў. У забойстве жанчыны абгрунтавана падазраваўся 49-гадовы мясцовы жыхар, які быў абвешчаны ў вышук.
16.04.2012
У адным з дамоў у вёсцы Вязынка 15 красавіка ад пабояў памерла 41-гадовая жанчына, жыхарка вёскі Халамер’е Віцебскай вобласці. Па падазрэнні ў збіванні жанчыны затрыманы яе 30-гадовы знаёмы, жыхар вёскі Чурылавічы Мінскага раёна.
21.03.2012
Сёння раніцай, 21 сакавіка, у драўляным жылым доме ў вёсцы Даўгінава пасля тушэння пажару выратавальнікі знайшлі цела 78-гадовага гаспадара. Папярэдняя прычына смерці – атручэнне чадам.
05.12.2011
У вёсцы Яхімоўшчына Палачанскага сельсавета пад раніцу 4 снежня гарэў жылы дом. На пажары загінуў 40-гадовы гаспадар.
24.08.2011
67-гадовую жанчыну знайшлі мёртвай 21 жніўня ў яе кватэры на вуліцы Міру, 6. На гэтай жа вуліцы ноччу 23 жніўня ў доме №20 каля сваёй кватэры памёр 47-гадовы мужчына.
04.04.2011
У скверы, што за тэатрам лялек “Батлейка”, сёння, 4 красавіка, каля сямі гадзін раніцы было знойдзена цела мёртвага мужчыны ў бруднай вопратцы.
28.02.2011
Мужа з жонкай знайшлі замерзлымі ў сваім доме ў вёсцы Пральнікі 25 лютага. Паводле заключэння эксперта, смерць наступіла 20-21 лютага ад агульнага пераахаладжэння арганізма. Мужчыну было 54 гады, жанчыне – 66.