weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
27.06.2013
Успаміны пра сваю доўгую пакручастую дарогу жыцця напісаў мой аднакласнік Мікалай Аляксандравіч Махнач, ураджэнец горада Валожын.
04.07.2012
Маёй прабабулі, Сівец Ганне Фёдараўне, ёсць што расказаць сваім унукам і праўнукам пра тую страшную вайну, якая чорным крылом закранула і нашу сям’ю.
18.06.2012
У кожнага чалавека ёсць мясціны, якія яму асабліва дарагія, бо там прайшло дзяцінства, праляцелі юначыя гады. Туды, дзе б ні быў, заўсёды імкнецца твая душа. А ты, калі няма магчымасці з’ездзіць, то хоць у думках наведваеш іх раз-пораз.
22.10.2011
Апошнім часам мае бацькі часта гаварылі пра смерць. Прама і ўскосна. Мы, дзеці і ўнукі, не хацелі слухаць пра гэта. Пасля 25 верасня, які стаў апошнім татавым днём на гэтым свеце, я зразумела, што яны рыхтавалі нас да таго непазбежнага моманту, калі робіцца невыносна балюча ад апошняга развітання з родным чалавекам...
25.11.2010
Жанчына купіла сабе кватэру ўвосень. Былыя гаспадары не вельмі стараліся надаць ёй таварны выгляд. І новай гаспадыні давялося добра папацець, пакуль павыносіла нікому не патрэбныя рэчы і смецце.
23.11.2010
Ураджэнец Маладзечна Леанід Дударэнка ладзіў юбілейную выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. Выстава была прымеркаваная да 80-годдзя майстра, якое адбылося 25 кастрычніка.
17.04.2010
Не ведаю, як для вас, а для мяне аўторак быў сумны. Увесь час успамінала сваіх: бацьку, бабуляў, дзядоў, сваякоў.
17.03.2010
Архіўны матэрыял. Апублікаваны 27 сакавіка 2009 года. 22 сакавіка 2009 г. мы правялі ў апошні шлях Віталя Міхайлавіча Кастэнку. У яго жыцці былі сотні сапраўдных шляхоў, сотні турыстычных і краязнаўчых маршрутаў.
12.03.2010
У музеі “Вілейшчына літаратурная”, які працуе ў Ільянскай сярэдняй школе, адбыліся літаратурныя чытанні, прысвечаныя 70-годдзю паэта і журналіста Уладзіміра Дубовіка. На сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі прыехалі людзі, якія добра яго ведалі.
20.02.2010
Было гэта ў 1935 годзе ў адной з вёсак, што недалёка ад Смаргоні. Мой старэйшы сябра хадзіў у першы клас, дзе вучылі на польскай мове. Вучылі сур’ёзна. І за ўсякую правіннасць давалі па руках лінейкай.
02.01.2010
Асабіста мне здаецца, што напярэдадні яго нават людзі становяцца дабрэйшымі і весялейшымі. “З Новым годам вас, шчасцейка, здароўя!” – гэта нейкі мужчынка, купляючы мандарыны, раскланьваецца перад прадаўшчыцай. Іншым разам узяў бы пакет і пасунуўся далей па сваіх справах. А тут само свята абавязвае сказаць чалавеку добрыя словы.
16.11.2009
Хата майго дзяцінства стаяла ля прытока ракі. У нашы тыя галапузыя часы гэтая рэчачка была ў самы раз: і пакупацца, і рыбы злавіць для ката. А раней, казалі, была яна паўнаводная – плавалі і акуні, і шчупакі...
15.11.2009
1941 год застаў нашу сям’ю ў Расіі, куды ў 30-я гады мінулага стагоддзя майго бацьку, селяніна з вёскі Леснікі Плешчаніцкага раёна (цяпер Лагойскага) Мінскай вобласці выслалі за “палітыку”.
22.09.2009
Гэты тэкст я знайшоў, калі гартаў альбомы, прысвечаныя краязнаўчым паходам чырвоных яшчэ следапытаў у адной з маладзечанскіх школ. Ад тэксту, на маю думку, патыхнула гiсторыяй Маладзечна. Спяшаюся падзялiцца гэтымi звесткамi. Прозвiшча аўтара – Iван Мiхалёнак. Згодна з датай, пазначанай у канцы рукапiсу, артыкул напiсаны 5. 02. 1966 года. Але i цяпер яго чытаць цiкава. Алесь Ралавец.