weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
10.04.2012
Старшы ўчастковы інспектар Валожынскага райаддзела міліцыі загінуў у дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося ноччу 7 красавіка на 65 кіламетры аўтадарогі Мінск – Ашмяны, недалёка ад вёскі Семернікі Пяршайскага сельсавета.
28.03.2012
На аўтадарозе Мінск – Ашмяны, недалёка ад вёскі Канюшаўшчына Пяршайскага сельсавета, раніцай 27 сакавіка вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген-Пасат” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтацягніком “Вольва”.
28.03.2012
Сёння раніцай, 28 сакавіка, на 83 кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна, недалёка ад вёскі Мазурка Валожынскага сельсавета, лось нечакана выскачыў на дарогу і прабіў лабавое шкло легкавушкі “Мерседэс”, што праязджала міма.
14.03.2012
23 кілаграмы сыру 11 сакавіка спрабаваў вынесці са склада Валожынскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната 53-гадовы рабочы філіяла, жыхар вёскі Каштаноўка.
06.03.2012
У дарожна-транспартным здарэнні 5 сакавіка на аўтадарозе Мінск – Ашмяны пасля лабавога сутыкнення з грузавіком “Сканія” загінуў 35-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Форд-Мандэа”, жыхар Смаргоні.
05.03.2012
Сістэмны блок з маніторам зніклі 3 сакавіка з кватэры 25-гадовага жыхара Валожына. У злачынстве міліцыя падазрае 19-гадовага валожынца, які на момант звароту пацярпелага і без таго знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.
05.03.2012
У ноч на 2 сакавіка з малочнатаварнай фермы ў вёсцы Запур’е Сакаўшчынскага сельсавета невядомыя злачынцы скралі чатырох цялят. Жывёлу ахоўваў вартаўнік, але гэта не перашкодзіла зладзеям.
14.02.2012
Вудачкі і спіртныя напоі зніклі з дачнага дома 64-гадовага мінчаніна ў вёсцы Міхалова Ракаўскага сельсавета. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю 13 лютага. Злачынства раскрытае.
06.02.2012
Галовы трох  забітых зуброў знайшлі аператыўныя работнікі міліцыі ў суботу, 4 лютага, у лесе каля вёскі Яцкава. Міліцыя затрымала двух работнікаў валожынскай лясной гаспадаркі, якія могуць мець дачыненне да незаконнага палявання.
10.01.2012
Вытворчасць харчовага ільнянога алею плануюць наладзіць на Валожынскім ільнокамбінаце да канца першага паўгоддзя.
09.01.2012
Гарэлку і 53 тысячы рублёў 6 студзеня забраў 33-гадовы жыхар вёскі Манькаўшчына Яршэвіцкага сельсавета ў 73-гадовага пенсіянера ў вёсцы Пятровічы. Здарэнне адбылося ў доме пацярпелага.