weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3483
1 долар 2.0022
100 рас.руб. 3.2031
10.09.2011
Мікрараён Чыркава пабудавалі для работнікаў завода “Зеніт” у 80-х гадах. Раней тут была заба­лочаная мясціна, а цяпер – геаграфічны цэнтр Вілейкі.
19.06.2011
Садзіць грады бабуля давярае толькі ўнучцы. Рука ў яе лёгкая. Усё, што ні кіне ў зямлю, не проста расце, буяе. “Ды ну, забабоны нейкія”, – не вераць ёй суседкі і прапануюць правесці эксперымент.
03.04.2011
Хату ў вёсцы Валька купіла ў пачатку верасня. Невялічкую, недагледжаную, перакошаную. “Што ты будзеш рабіць з гэтай халупай?” – спачувальна пыталіся суседкі. “Адбудую” – смяялася жанчына. І ніхто не мог зразумець: аптымістка яна ці дзівачка.
27.03.2011
Суседка на акне вырошчвае салату. Па асаблівай тэхналогіі. Замест зямлі ў місцы ляжыць вата, змочаная вадой. А на белай пухнатай яе “коўдры” – зярняткі. Адны з іх толькі-толькі прарастаюць, другія падняліся на сантыметраў пяць-шэсць уверх і вось-вось пакажуць свае кволыя галоўкі над міскай.
16.01.2011
Ёсць у мяне адна знаёмая дзяўчынка, з якой мы вельмі сябруем. Ёй усяго толькі пяць, яна збіраецца ісці ў школу і цікавіцца практычна ўсім, што адбываецца навокал.
18.12.2010
“Жадаю вам, паважаная Ганна Аляксандраўна, душэўнага спакою, сямейнага цяпла і пабольш здароўя. Астатняе – прыложыцца”.
12.12.2010
У чацвер раніцай пайшоў дождж. Дробненькі, падобны на восеньскі. “Калі так будзе ўвесь дзень, ад снегу не застанецца і знаку”, – з веданнем справы зазначыла раніцай жанчына, з якой разам выходзілі з пад’езда на працу.
05.12.2010
Адна мая знаёмая вельмі любіць гаварыць пра часы перабудовы і дэфіцыту. Калі нідзе нічога немагчыма было купіць. Хіба што толькі дастаць.
25.11.2010
Жанчына купіла сабе кватэру ўвосень. Былыя гаспадары не вельмі стараліся надаць ёй таварны выгляд. І новай гаспадыні давялося добра папацець, пакуль павыносіла нікому не патрэбныя рэчы і смецце.
13.11.2010
“У апошнія гады я палюбіла адзіноту, – гаворыць знаёмая жанчына. –  Ёсць час, лепш кніжку якую пачытаю альбо кіно пагляджу. Стамілася ад людзей. І нават ведаю чаму: у нас ніхто не ўмее слухаць. Толькі парады даюць”.
23.10.2010
“Што вам, гарадскім, -- разважае жанчына, якая ўсё жыццё пражыла ў вёсцы. – Прыйшоў з работы, ваду гарачую ўключыў, памыўся ды ляжы сабе на канапе. Ні табе паліць у печы трэба, ні попел выносіць. Ні жыццё там у вас – курорт”.
02.10.2010
Гадзіна дня. З цяжкай сумкай вяртаюся з рынку дадому. Перада мной, цягнучы ногі па зямлі, не ідзе, паўзе бабуля. У адной руцэ кіёк, у другой – пакецік з батонам, якім ледзь не скрабе па зямлі.
26.09.2010
У кожнага свой апетыт. Аднаму, каб паабедаць, хапае двух лыжак бульбы з сасіскай. Другі можа з’есці іх кілю і праз гадзіну зноў лезці ў халадзільнік. Маўляў, не я такі абжора. Страўнік патрабуе.
18.09.2010
“Не растуць у мяне агуркі. Не растуць, і ўсё тут. І сама ведаю чаму: суседка звяла”, -- скардзіцца мне адна дачніца, паказваючы на пусты кошык.
31.08.2010
Кожныя выхадныя на Цэнтральнай плошчы горада спыняюцца вясельныя картэжы. “Паглядзі, якая прыгожая пара”, – кажу сваёй знаёмай. “Не нервуй  мяне”, – злуецца тая і цягне ў бок дома.