weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
17.09.2018
Фотаздымкі 1970-х гадоў  знайшоў тыдзень таму фатограф, пазаштатны аўтар "Рэгіянальнай газеты" Сяргей Лескець. Ён набыў на аўкцыёне старую плёнку і знайшоў на старых здымках выпадковыя сцэны з жыцця беларускай вёскі на Пастаўшчыне ў 70-я гады мінулага стагоддзя.
31.08.2018
Напярэдадні Дня ведаў, 31 жніўня, Дзяржаўтаінспекцыя правяла ў Маладзечне акцыю, каб папярэдзіць дзіцячы траўматызм на дарогах. Сустрэча стала часткай спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага – дзеці», якое праходзіць ад 25 жніўня да 5 верасня.
27.08.2018
25 жніўня на пляцоўцы Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне прайшоў летні фэст «Прышчэпка». Яго за месяц падрыхтавалі неабыякавыя гараджане, якія не паленаваліся арганізаваць свята для саміх сябе і іншых маладзечанцаў.
20.08.2018
На Валожыншчыне прайшоў інклюзіўны фэст, накіраваны на падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Налібоцкай пушчы экалагічную сцежку «Белакорац» наведалі госці, неабыякавыя да праблемы сацыяльнай адаптацыі. Фестываль з’яўляецца частай праекта «Валожын без бар’ераў», які дапамагае стварыць даступнае асяроддзе для людзей з асаблівасцямі.
13.08.2018
10 і 11 жніўня ўдзельнікі беларуска-нямецкага летніка, арганізаванага Народным саюзам Германіі па догляду за вайсковымі пахаваннямі, спыніліся на Мядзельшчыне. Тут  у лесе, ля вёскі Пронькі, пахаваныя нямецкія салдаты – удзельнікі Нарачанскай аперацыі 1916 года, што адбывался падчас Першай сусветай вайны.
06.08.2018
Бранавасарубі Cівабаларатнам прыехала ў Беларусь са Шры-Ланкі, каб атрымаць міжнародную медычную адукацыю. Цяпер яна праходзіць практыку ў аддзяленні нейрахірургіі ў Абласным клінічным шпіталі Віцебску.
03.08.2018
1 жніўня на канале Ютуб карыстальнік Аляксей Мацюшонак размясціў відэа з дрона, на якім можна паглядзець, як выглядае з вышыні левабярэжная дамба Вілейскага вадасховішча.
30.07.2018
У мінулую нядзелю прайшло традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2018». У вёсцы Ракуцёўшчына, што на Маладзечаншчыне, у трыццаць пяты раз сабраліся неабыякавыя да беларускай культуры людзі. Свята штогод ладзіць Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
08.07.2018
Купалле - адно з самых містычных язычніцкіх святаў старажытнай Беларусі. У купальскую ноч шукаюць папараць-кветку, скачуць цераз вогнішчы, водзяць карагоды, клічуць сонейка, дзяўчаты плятуць вянкі. Традыцыйна Купалле святкуецца на старым замчышчы ў Ракаве. Удзельнікі абралі Купалінку, прайшліся па вуліцах мястэчка з музыкай і песнямі, дабраліся да пляцоўкі святкавання, дзе і запалілі вогнішча. Святкавалі да самай раніцы - пакуль не пайшлі сустракаць сонейка.